Корзина
12 отзывов
Акция! Мойка автомобиля- бесплатно!Подробнее
+375 (29) 658-12-55
+375172912082
+375291852489
Частное предприятие «СигБел»
Корзина
На свяце да 100-годдзя «Звязды» выступяць вядомыя спартсмены

На свяце да 100-годдзя «Звязды» выступяць вядомыя спартсмены

На свяце да 100-годдзя «Звязды» выступяць вядомыя спартсмены

На спартыўным свяце, прымеркаваным да 100-годдзя газеты, выступяць вядомыя спартсмены Беларусі, сярод іх неаднаразовыя чэмпіёны свету па гіравым спорце браты Сігневічы. Яны пакажуць сілавое шоу з гірамі, правядуць майстар-клас, у якім змогуць прыняць

Малодшы з братоў — Ігар Сігневіч адзначае, што сёння здаровы лад жыцця — залог поспехаў ва ўсім. «У сучасных умовах тэмп жыцця вельмі хуткі. Каб яго не проста вытрымліваць, а ставіць перад сабой мэты і іх дасягаць, неабходна быць фізічна здаровым чалавекам. У суботу нам на асабістым прыкладзе хацелася б паказаць, што магчыма дасягаць вынікаў у спорце, сумяшчаючы трэніроўкі з прафесійнай дзейнасцю».

Падзяляе гэты пункт гледжання і старэйшы з братоў — Вадзім — заслужаны майстар спорту, чатырохразовы чэмпіён свету па гіравым спорце. Кампанію братам Сігневічам складуць Андрэй Гук — майстар спорту міжнароднага класа па паўэрліфтынгу, шматразовы чэмпіён Еўропы, Вячаслаў Харанека — беларускі асілак, аўтар сотні рэкордаў, Андрэй Зазерскі — шматразовы чэмпіён краіны па рукапашным боі, пераможца тэлепраекта «Бітва Тытанаў» і «Зачыстка».

Сілавое шоу стартуе адразу пасля адкрыцця, якое адбудзецца 29 ліпеня ў 11.00 на стадыёне сталічнага ліцэя №1 на праспекце Газеты «Звязда». Акрамя сілавога шоу гледачы ўбачаць майстар-клас ад чэмпіёнаў краіны МФК «Сталіца» і лепшых прадстаўнікоў варкаўта Беларусі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Предыдущие статьи
social-icon