Корзина
12 отзывов
Акция! Мойка автомобиля- бесплатно!Подробнее
+375 (29) 658-12-55
+375172912082
+375291852489
Частное предприятие «СигБел»
Корзина
Представители компании СигБел (Игорь Сигневич), приняли участие в масштабном мероприятии в г.Минске

Представители компании СигБел (Игорь Сигневич), приняли участие в масштабном мероприятии в г.Минске

Представители компании СигБел (Игорь Сигневич), приняли участие в масштабном мероприятии в г.Минске

На спартыўных пляцоўках навучальнай установы, якая размясцілася на праспекце Газеты «Звязда», суботняй раніцай сабраліся чытачы, журналісты, сябры газеты і нават тыя, хто ўпершыню пазнаёміўся з легендарнай «Звяздой».


На спартыўных пляцоўках навучальнай установы, якая размясцілася на праспекце Газеты «Звязда», суботняй раніцай сабраліся чытачы, журналісты, сябры газеты і нават тыя, хто ўпершыню пазнаёміўся з легендарнай «Звяздой». Свята пад гучнай назвай «На ўсе 100!» адкрылася невялікім экскурсам у гісторыю найстарэйшага друкаванага выдання краіны. Арганізатары падрыхтавалі сюрпрызы для ўдзельнікаў мерапрыемства ўсіх узростаў, таму на свята зазіралі як дзеці, што прыйшлі згуляць у футбол з «зоркамі» беларускага спорту, так і падпісчыкі газеты з 50-гадовым стажам.

Запрошанымі гасцямі сталі самыя моцныя людзі краіны — рэкардсмены і чэмпіёны свету па гіравым спорце — браты Сігневічы, Вячаслаў Харанека, Андрэй Гук, Андрэй Зазерскі. Асілкі ўразілі публіку трукамі і жангліраваннем гірамі, дарэчы, пасля іх маніпуляцыі з цяжкімі прадметамі маглі паўтарыць і прысутныя, вядома, пад чуйным наглядам прафесіяналаў. Найбольш удачлівыя і спартыўныя госці свята атрымлівалі падарункі ад газеты.

А кульмінацыяй падзеі стала з'яўленне гульцоў нацыянальнай зборнай па міні-футболе, прадстаўнікоў клуба «Сталіца» — Андрэя Чурыліна, Юрыя Рабыкі і Аляксандра Альшэўскага. Футбалісты выклікалі сапраўднае захапленне ў прадстаўнікоў маладой публікі, спартсмены правялі майстар-клас для хлопчыкаў. За фінтамі, абводкамі і яшчэ не настолькі моцнымі ўдарамі сачылі аматары спорту старэйшага ўзросту, якія ў заключэнні свята змагаліся ў футбольным матчы на кубак «Звязды». Журналісты нашай газеты змагаліся за яго з выкладчыкамі ліцэя.
 
Предыдущие статьи
social-icon